|
Настройки: Разшири Стесни | Уголеми Умали | Потъмни | Стандартни
МАТЭМАТЫЧНАЯ МЯСАРУБКА
х2+у2+z2=R2
web
Я ў прастору бяздоннага неба гляджу...
Я ўвесь зрэзаны
бісектрысамі.
Не іду,
не стаю,
не ляжу,
не сяджу –
я ў нахіленую прызму ўпісаны.
Навакол –
апафем,
асімптот,
медыян
непралазныя нетры страшэнныя.
І засек мяне вугал у сто радыян
вастрынёю халодна-каменнаю.
Каб другая якая пара была,
то не ўпісаны ў прызму цяпер
быў бы я.
Я наскрозь прагіпербалены
парабалай,
Я наскрозь прапарабалены
гіпербалай.
І стачылі мяне, быццам бы
чарвякі,
з галавы аж да ног
сінусоіды.
Мяне рэжуць актаэдры,
як цескаі,
мяне паляць агнём
тангенсоіды.
І праведзеная
праз сегмент
вертыкаль
скаланула мяне
і кантузіла.
І звіло,
і скруціла мяне
ў спіраль,
трохвугольнікам
згіпатэнузіла.
І на волі б, напэўна, цяпер
быў я,
каб якая другая пара
была.
Я наскрозь прапарабалены
гіпербалай,
я наскрозь прагіпербалены
парабалай,
І цыліндр
дыяметрам
метраў у дзвесце
на ўсёй хуткасці коціцца
проста ў мой бок,
каб у блін распляскаця мяне
мігам на месцы,
ну а рэшткі мяне
змые лічбаў паток.
21.01.1995
© Виктар Жибул
© Издателство LiterNet,
08. 10. 2003
=============================
Публикация в "Антология на беларуската поезия", С.,
изд. "Панорама", 2000.
|