Издателство
:. Издателство LiterNet  Електронни книги: Условия за публикуване
Медии
:. Електронно списание LiterNet  Електронно списание: Условия за публикуване
:. Електронно списание БЕЛ
:. Културни новини   Kултурни новини: условия за публикуване  Новини за култура: RSS абонамент!  Новини за култура във Facebook!  Новини за култура в Туитър
Каталози
:. По дати : Март  Издателство & списание LiterNet - абонамент за нови публикации  Нови публикации на LiterNet във Facebook! Нови публикации на LiterNet в Twitter!
:. Електронни книги
:. Раздели / Рубрики
:. Автори
:. Критика за авторите
Книжарници
:. Книжен пазар  Книжарница за стари книги Книжен пазар: нови книги  Стари и антикварни книги от Книжен пазар във Facebook  Нови публикации на Книжен пазар в Twitter!
:. Книгосвят: сравни цени  Сравни цени с Книгосвят във Facebook! Книгосвят - сравни цени на книги
Ресурси
:. Каталог за култура
:. Артзона
:. Писмена реч
За нас
:. Всичко за LiterNet
Настройки: Разшири Стесни | Уголеми Умали | Потъмни | Стандартни

ГОДЗЕ!

Ціха клёны лісцё наземяць,
перажыўшы сваё
                              на свеце...
Ці ж, як мы тут, журбой асенняй
будуць песціцца й нашы дзеці?
Дзіўна ж сум нам уеўся ў косці,
неяк самі хінуцца спіны
хай бадзёрымся часам: “Досыць!”
Петушымся: “Нас не запыняць!”
А паціху - і той закіне,
ну, і гэты ў радкі уцісне:
“Край наш ніцы, дзяды, дзяды мы,
не дае лёс нам шчасце высніць!
Век нам муляе карак зрэб'е,
мы ў лапцёх пагнаілі ногі,
на застоллях у нас – бясхлеб'е,
пазбівала бяда парогі...”

Годзе!
Годзе, нарэшце,
годзе
чарвякамі звівацца, поўзаць!
Хоць нас доляй дагэтуль зводзіць,
хоць ісці нам парой і коўзка, -
насмяёмся яшчэ і з ліха!
Досыць падаць прад кожным ніцма
Лепш на момант
                              агнём успыхнуць,
чымся літасцяй век давіцца!
Што далі нам калі чужыя?
Ці калі, хто - наш плач суцішыў?
Дось!
          Напружым пастронкі жылаў,
самі злыбяды нашы скрышым!
Ціха клёны лісцё наземяць,
перажыўшы сваё на свеце
Не,
      не будуць журбой асенняй
так, як мы тут, смуціцца дзеці!

1942

 

 

© Наталя Арсенева, 1942
© Издателство LiterNet, 15. 11. 2003
=============================
Публикация в "Антология на беларуската поезия", С., изд. "Панорама", 2000.