|
Настройки: Разшири Стесни | Уголеми Умали | Потъмни | Стандартни
МЫ - МОЛАДЗЬ
web
Мы - праўда,
мы - сіла,
мы - радасць,
мы - рух!
Выцягнем крылы
мы ў сонца, ў зару!
Мы ймкнём на ўзвышшы,
нам - межаў няма,
здаецца нам прышласць -
праменнай, як май!
Мы - шчырасць!
Сваволя!
Мы - песня!
Мы - смех!
Вітае нас доля
мільёнам уцех.
Бядзе, ураганам
смяёмся мы ў твар,
вясёла, шматззянна
нам зоры гараць!
Ніхто нас не спыніць
у лёце да зор!
Мы - імпат няспынны,
мы - моц!
Мы - віхор!
Мы выйшлі з народу,
з крывіцкай сям'і,
і ў кожнай пагодзе
з ім побач стаім.
Мы з краем каханым
расцём угару.
Мы - свежасць!
Мы - ранне!
Мы - радасць!
Мы - рух!
1943
© Наталя Арсенева, 1943
© Издателство LiterNet,
15. 11. 2003
=============================
Публикация в "Антология на беларуската поезия", С.,
изд. "Панорама", 2000.
|